Description
Tour programm
Day 1
- Аўтобусна-пешаходная экскурсія па "тэатральных" мясцінах Мінска раскажа пра адзiн з найбольш відовішчных відаў мастацтва — пра мастацтва тэатра. Першая частка экскурсіі прысвечана гісторыі тэатра ў нашай краіне, яго мінуламу і сучаснасці. Экскурсію павядзе акцёр і рэжысёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандр Марчанка, таму ёсць выдатная магчымасць даведацца пра тэатр, што завецца, з першых вуснаў. Экскурсія распавядзе не толькі пра гісторыю беларускага тэатра наогул, але і пра гісторыю найбольш значных тэатраў Мінска ў прыватнасці. Вы пачуеце аповед пра Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максiма Горкага, Беларускі моладзевы тэатр, Музычны тэатр; Вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі працы Тэатра лялек і Тэатра юнага гледача. Другая частка экскурсіі — наведванне Вялікага тэатра оперы і балета, які ў гэтым годзе праводзіць свой 80-ы Тэатральны сезон. Будынак тэатра быў пабудаваны на Троiцкай гары ў 1933 годзе па праекце знакамітага Іосіфа Лангбарда. Падчас экскурсіі ў тэатры Вам распавядуць гісторыю яго будаўніцтва, правядуць па вестыбюлях тэатра, раскажуць пра асаблівасці глядзельнай залы... Далей — частка трэцяя, галоўная: Вам выпадзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з закулісным светам тэатра, на гэты раз — Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Вы не толькі даведаецеся больш пра тэатры і яго акцёраў, але і наведаеце малую сцэну тэатра, адчуеце сябе акцёрам, убачыце акцёрскія атрыбуты, а галоўнае — Вы зможаце задаць усе пытанні, якія цікавяць Вас: пра свет тэатра і тэатральнае мастацтва... Вартым заключэннем экскурсійнага дня стане прагляд спектакля ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
Dates
In price
- Аўтобус туркласса
- Экскурсійнае абслугоўванне
- Фірмовыя сувеніры
Not in price
- Экскурсія ў Тэатры оперы і балета
- Наведванне Тэатра беларускай драматургіі
- Квiток на спектакль
Information
-
Transport
Автобус