Мінск тэатральны

Минск

Продолжительность

1 День

Цена


23.6 BYN

Телефон

+375(17) 278-76-66, +375(29) 622-27-72
Заказать тур

Описание

Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, куль­ту­ры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё ... Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так, так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт! Працягласць экскурсіі — 30 км, 6 гадзiн

Программа тура


День 1

  • Аўтобусна-пешаходная экскурсія па "тэатральных" мясцінах Мінска раскажа пра адзiн з найбольш відовішчных відаў мастацтва — пра мастацтва тэатра. Першая частка экскурсіі прысвечана гісторыі тэатра ў нашай краіне, яго мінуламу і сучаснасці. Экскурсію павядзе акцёр і рэжысёр Рэспубліканскага тэатра бе­ла­рус­кай драматургіі Аляксандр Марчанка, таму ёсць выдатная магчымасць даведацца пра тэатр, што завецца, з першых вуснаў. Экскурсія распавядзе не толькі пра гісторыю беларускага тэатра наогул, але і пра гісторыю найбольш значных тэатраў Мінска ў прыватнасці. Вы пачуеце аповед пра Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Ку­па­лы, Нацыянальны ака­дэ­мічны драматычны тэатр імя Максiма Горкага, Беларускі моладзевы тэатр, Музычны тэатр; Вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі працы Тэатра лялек і Тэатра юнага гледача. Другая частка экскурсіі — наведванне Вялікага тэатра опе­ры і ба­ле­та, які ў гэтым годзе праводзіць свой 80-ы Тэатральны се­зон. Будынак тэатра быў пабудаваны на Троiцкай гары ў 1933 годзе па праекце зна­ка­мі­та­га Іосіфа Ланг­бар­да. Падчас экскурсіі ў тэатры Вам распавядуць гісторыю яго будаўніцтва, правядуць па вестыбюлях тэатра, раска­жуць пра асаблівасці глядзельнай за­лы... Далей — частка трэцяя, галоўная: Вам выпадзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з закулісным светам тэатра, на гэты раз — Рэспублі­канскага тэатра бе­ла­рус­кай драматургіі. Вы не толькі даведаецеся больш пра тэатры і яго акцёраў, але і наведаеце ма­лую сцэну тэатра, адчуеце сябе акцёрам, убачыце акцёрскія атрыбуты, а галоўнае — Вы зможаце задаць усе пытанні, якія цікавяць Вас: пра свет тэатра і тэатральнае мастацтва... Вартым заключэннем экскурсійнага дня стане прагляд спек­так­ля ў Рэспубліканскім тэатры бе­ла­рус­кай драматургіі.

Даты

По заявкам По мере формирования группы Еженедельно Регулярно Сезонный

Входит в стоимость

  • Аўтобус турк­лас­са
  • Экскурсійнае абслугоўванне
  • Фірмовыя сувеніры

Дополнительно оплачивается

  • Экскурсія ў Тэатры опе­ры і ба­ле­та
  • Наведванне Тэатра бе­ла­рус­кай драматургіі
  • Квiток на спек­такль

Информация


  • Транспорт
    Автобус